Цана на нафту ўпершыню з 2002 года апускалася ніжэй за $20

Цана на нафту ўпершыню з 2002 года апускалася ніжэй за $20

Цана на нафту маркі WTI ўпершыню з 2002 года апускалася ніжэй за $20. 30 сакавіка падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане яе барэль каштаваў 19,48 долара, а гэта мінус 8,5%. Аднак праз паўтары гадзіны кошт барэля WTI вырас да 20,4 долара.

Што да нафты маркі Brent (з пастаўкай у чэрвені 2020-га), то яе кошт падаў да 23,01 долара за барэль (на 7,92%), але падняўся да $23,5.

Эксперты мяркуюць, што на нафтавыя каціроўкі ўплывае сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса ў свеце. На раніцу панядзелка ў свеце налічваецца 723 тысячы заражаных і 34 тысячы памерлых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі