Cа скарачэннем штату амбасады ЗША закрываюцца інтэрнэт-цэнтры ў бібліятэках

Разам са скарачэннем штату амбасады ЗША закрываюцца інтэрнэт-цэнтры ў бібліятэках. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака. “Мы шкадуем аб закрыцці беларускім рэжымам некалькіх “амерыканскіх куткоў”. Гэтыя інфармацыйныя рэсурсы, што знаходзяцца ў мясцовых бібліятэках, забяспечваюць доступ да аб’ектыўнай інфармацыі пра ЗША праз калекцыі кніг і інтэрнет. Злучаныя Штаты высока цэняць прамыя кантакты паміж беларусамі і амерыканцамі і па-ранейшаму вітаюць наведванне ЗША беларускімі грамадзянамі”, - гаворыцца ў заяве.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША адзначае, што яго краіна хацела б бачыць іншыя адносіны з Беларуссю, аднак гэта магчыма толькі пасля таго, як урад Беларусі прадэманструе сваю павагу да правоў чалавека і асноўных свабод.