Бюджэт “Еўрабачання-2009” перавысіў 24 мільёны еўра

Канчатковая сума, патрачаная на правядзенне “Еўрабачання” ў Маскве, пакуль яшчэ не вядомая, але бюджэт музычнага конкурсу ўжо перавысіў 24 мільёны еўра.


Пра гэта паведаміў у аўторак, 5 траўня, гендырэткар расійскага Першага канала, аднаго з арганізатараў конкурсу, Канстанцін Эрнст.

Па словах Эрнста, выніковая сума пакуль яшчэ не вядомая і можа быць апублікаваная толькі па заканчэнні конкурсу. Але, па папярэдніх падліках, яна ўжо перавышае 24 мільёны еўра, якія былі выдаткаваныя летась у Сербіі.

Корреспондент.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі