Былы агент Майкла Джэксана збіраецца адсудзіць у спевака 44 мільёны долараў

Былы агент Майкла Джэксана Рэйман Бэйн падала на яго ў суд. Яна збіраецца адсудзіць у поп-караля 44 мільёны долараў, якія спявак нібыта не даплаціў агенту, перадае Reuters.
Бэйн была прэс-сакратаром Джэксана з 2003 года. Таксама яна прадстаўляла яго інтарэсы на працэсе па абвінавачванні спевака ў спакушэнні 13-гадовага падлетка.

Тады прысяжныя апраўдалі Джэксана.

Пазней Бэйн узначаліла Michael Jackson Company, якая займаецца камерцыйнымі справамі музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі