Бясплатныя ўрокі танцаў можна атрымаць у парыжскіх аэрапортах

Летам парыжскія аэрапорты Шарля дэ Голя і "Арлі" прапаноўваюць усім жадаючым бясплатныя ўрокі танцаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле паведамлення кампаніі Aeroports de Paris, пасажыры, якія вылятаюць на Кубу, могуць навучыцца сальса, а ў Нью-Ёрк - хіп-хопу. Пасажырам іншых рэйсаў прапаноўваюць вывучыць асновы ўсходніх танцаў, мамбы або танга. У Aeroports de Paris лічаць, што 15-хвілінныя ўрокі танцаў дапамагаюць парыжанам увайсці ў рытм адпачынку.

Жадаючыя парухацца ў чаканні вылету атрымліваюць слухаўкі, з дапамогай якіх слухаюць абраную музыку, а таксама інструкцыі выкладчыкаў. Кожны ўрок доўжыцца 15 хвілін. Заняткі праводзяцца штодня з 10.00 да 18.00. З канца чэрвеня новай паслугай скарысталіся ўжо 4 тыс. чалавек.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі