Бягуха Аліна Талай устанавіла нацыянальны рэкорд (відэа)

Бягуха Аліна Талай устанавіла нацыянальны рэкорд (відэа)

Беларуская бягуха Аліна Талай устанавіла нацыянальны рэкорд. На міжнародных спаборніцтвах у Аўстрыі яна прабегла 100 метраў з бар'ерамі за 12,41 секунды. Так хутка еўрапейкі не бегалі з 1992 года!

Як адзначае прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Талай за паўтары гадзіны двойчы перапісала нацыянальнае дасягненне. Спачатку яна прабегла дыстанцыю з вынікам 12,61 секунды і гэта быў нацыянальны рэкорд. А ў фінале бягуха паказала фантастычны вынік — 12,41 і гэта быў новы рэкорд Беларусі. Папярэдні рэкордны вынік Аліна Талай прадэманстравала два гады таму ў Рэгенсбургу — 12,63 секунды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі