Бум сацыяльных сетак у інтэрнэце падвышае колькасць разводаў у Англіі

Як вынікае з інфармацыі мас-медыя, бум онлайнавых сетак кшталту Facebook падвышае колькасць разводаў у Злучаным Каралеўстве. Даводзяць, што адвакаты атрымалі выразна большую колькасць даручэнняў, спрычыненых тым, што сужэнцы знайшлі доказы нявернасці на такіх сайтах. У кожным пятым разводным працэсе фігуруюць доказы флірту з інтэрнэт-сетак, паведаміў газеце “Дэйлі Тэлеграф” прэс-аташэ адной адвакацкай канторы.

Паводле экспертаў па разводах, інтэрнэт правакуе здраўлянелых у шлюбе сужэнцаў на здрады. Яны спрабуюць аднавіць былыя гарачыя сувязі альбо нават першае каханне. Ёсць абароненыя паролем серверы, дзе прагныя флірту могуць мяняцца кантэнтам інтымнага кшталту без таго, каб нейкія сляды заставаліся на хатнім кампутары.

Кампутарныя фірмы таксама грэюць рукі на гэтым буме. Яны распрацоўваюць адмысловыя праграмы, якія ўзломваюць паролі і даюць доступ да патрэбнага інтэрфэйса альбо дазваляюць адсочваць адрасы, наведаныя ў інтэрнэце.

Facebook з ягонымі 350 мільёнамі карыстальнікаў з'яўляецца найвялікшай у свеце сеткай узаемінаў. Кожны другі яе чалец штодня выходзіць у сетку, каб пакантачыць з сябрамі. 35-гадовая брытанка ўведала праз фэйсбук, што з ёю разводзіцца муж. 28-гадовая жанчына скасавала шлюб пасля таго, як вычытала, што яе муж фліртуе з нейкай кабетаю, з якою, праўда, ні разу не сустракаўся.

Эксперт Кінан прадказвае ў 2010 годзе рэкордную колькасць разводаў. Праўда, галоўным іх чыннікам будзе эканамічны крызіс. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі