Будаўнiкам могуць прадаставiць адтэрмiноўку ад службы ў войску

Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва збiраецца звяртацца ў Мiнiстэрства абароны з просьбай аб прадастаўленнi адтэрмiноўкi для выпускнікоў ПТВ на паўтара-два гады. Пра гэта было заяўлена на сумеснай калегіі мiнiстэрстваў архiтэктуры i будаўнiцтва i адукацыi, якая прайшла на базе Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта, паведамляе газета “Звязда”.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў заявіў, што ў Беларусі назіраецца каласальны дэфіцыт будаўнiкоў — як рабочых, так i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй.

Адной з прычын была названа працоўная мiграцыя ў Расію, дзе заробкі вышэйшыя. Таксама прычынай недахопу будаўнікоў было названа тое, што выпускнiкоў ПТВ, як правiла, прызываюць на службу ва Узброеныя Сiлы, а пасля войска мала хто вяртаецца на месца свайго размеркавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі