Будаўнічы рынак у Барысаве гарэў другі раз за тры дні

Будаўнічы рынак у Барысаве гарэў другі раз за тры дні

13 лютага ў 5:44 барысаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на тэрыторыі будаўнічага рынку на вуліцы Дзёміна. Прыбыўшы на месца, ратавальнікі пабачылі, што агонь узнік унутры будынку, паведамляе прэс-служба МНС.

Дарэчы, пажар у гэтым жа будынку здарыўся 11 лютага. Тады агонь знішчыў дах і пашкодзіў паддашкавае перакрыцце.

Гэтым разам былі пашкоджаныя перакрыцце, сцены і гандлёвае абсталяванне на першым паверсе будынку. 

Прычына здарэння высвятляецца.

Будаўнічы рынак у Барысаве гарэў другі раз за тры дні
Пажар на рынку ў Барысаве / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі