Брытанскіх студэнтаў аштрафавалі за пахабную песню (відэа)

Група студэнтаў праспявала фрывольную песню на вечарынцы першакурснікаў, у якой ёсць словы: “Цяпер яна мёртвая, але ўсё ж не забытая, я выкапаю яе цела, якое згніла, і ***”.

Спевы зняла на відэа студэнтка трэцяга курса таго ж універсітэту, якая пажадала застацца ананімнай. Свой учынак яна патлумачыла тым, што ёй непрыемна слухаць жанчынаненавісніцкія куплеты цягам усяго тыдня. Са словаў студэнткі, гэта адбываецца штогод і з’яўляецца часткай нефармальнага рытуалу “пасвячэння” ў студэнты. Яна распавяла, што калі толькі паступіла ў ВНУ, яе разам з іншымі першакурснікамі адвялі ў ціхае месца, дзе навучылі словам пахабнай песні, якая апявае радасці сэксу з жанчынамі, і перасцераглі ад паўтарэння іх пры пабочных асобах.

Зняты матэрыял студэнтка перадала ў студэнцкі часопіс Impact, які апублікаваў відэа на сваім акуўнце ў  YouTube.

Кожнага спевака аштрафавалі на 150 фунтаў (240 долараў). Паводле кіраўніцтва студэнцкага саюза, нянавісці да жанчынаў не месца ў навучальнай установе, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі