Брысталь — галоўны музычны горад Брытаніі

Брысталь атрымаў тытул самага "музычнага" горада Вялікабрытаніі.  Арганізацыя, якая займаецца зборам аўтарскіх адлічэнняў для выканаўцаў, прааналізавала дадзеныя пра месцы нараджэння 65 тысяч артыстаў, якія карыстаюцца яе паслугамі. Аказалася, што ў Брысталі нарадзілася найвялікшая колькасць музычных талентаў адносна да колькасці насельніцтва.

У выніку горад абышоў у рэйтынгу Ліверпуль, Манчэстар і Лондан. Следам за Брыстолем у спісе ідуць Кардыф, Уэйкфілд, Глазга, Чэлтэнхем і Эдынбург.

Ліверпуль, радзіма самага вядомага брытанскага гурта The Beatles, заняў у рэйтынгу 18-ы радок. Лондану, у якім заўсёды пражывае больш за ўсё музыкаў, заняў у спісе 26-ае месца.

У Брысталі сфармаваліся такія музычныя калектывы як Massive Attack і Portishead, адтуль жа спявак Tricky Гэты горад лічыцца радзімай трып-хопа, які таксама называюць "брыстальскай хваляй" ці "брыстальскім саўндам".


Дзясятка самых музычных брытанскіх гарадоў:

1. Брыстоль
2. Кардыф
3. Уэйкфілд
4. Глазга
5. Чэлтэнхем
6. Эдынбург
7. Манчэстар
8. Пэйслі
9. Донкасцер
10. Лондандэры

Паводле @music
Фота: dominorecordco.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі