Вы тут

Брус Уіліс вымушана завяршыў кар'еру акцёра

Брус Уіліс / Фота з сацсетак

Брус Уіліс вымушана завяршыў кар'еру акцёра. Сваякі паведамілі, што ў яго афазія — праблемы з маўленнем. "У выніку гэтага Брус адмаўляецца ад кар'еры, якая так шмат для яго значыла",гаворыцца ў заяве, падпісанай жонкай Эмай, былой жонкай Дэмі Мур і ўсімі дзецьмі.

"Гэта сапраўды складаны час для нашай сям'і, і мы вельмі ўдзячныя вам за вашу нязменную любоў, спачуванне і падтрымку, — пішуць сваякі акцёра. — Мы праходзім праз гэта як моцная сям'я і хацелі б прыцягнуць яго прыхільнікаў, таму што ведаем, як шмат ён значыць для вас, як і вы для яго".

Амерыканскаму акцёру Брусу Уілісу нядаўна споўнілася 67 гадоў. Вядомасць яму прынесла роля паліцэйскага Джона Маклейна ў серыі фільмаў "Моцны арэшак". А яшчэ былі дзясяткі іншых выдатных фільмаў, як "Крымінальнае чытво", "Пяты элемент", "Армагедон".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.