Бруна забаранілі жартаваць пра Майкла Джэксана

Кіраўніцтва кінакампаніі Universal прыняло рашэнне выдаліць з прэм'ернай версіі фільма “Бруна” эпізод, у якім Саша Барон Коэн жартуе над асобай Майкла Джэксана. Гаворка ідзе пра эпізод, у якім Бруна, які з'яўляецца аўстрыйскім тэлежурналістам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, бярэ інтэрв'ю ў Латойі Джэксан, сястры Майкла. У тыповай для яго манеры Бурна распытвае пра захапленне Джэксана белымі пальчаткамі, цікавіцца яго высокім голасам і задае іншыя правакацыйныя пытанні.

Падчас прэс-паказаў гэтая сцэна прысутнічала ў фільме і, па водгуках, была сапраўды смешнай. Аднак зараз яе наяўнасць у карціне падаецца стваральнікам фільма неэтычнай.

Ці застанецца гэты эпізод у пракатнай версіі фільма, пакуль невядома.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі