Брэстаўчанка загінула пад коламі аўто

Брэстаўчанка загінула пад коламі аўто

У Брэсце ў выніку ДТЗ загінула пажылая жанчына, інфармуе брэстскае ДАІ. Трагедыя адбылася 30 сакавіка каля 11:10 на вуліцы Мянжынскага. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, з двара дома №7 на аўтамабілі Kia Sportage заднім ходам выязджаў 58-гадовы жыхар вёскі Шчэбрын.  79-гадовая брэстаўчанка пераходзіла вуліцу па-за пешаходным пераходам і трапіла пад машыну. 

З цяжкімі траўмамі жанчыну даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской лякарні №1. Выратаваць ёй жыццё не ўдалося: у 13.40 пенсіянерка памерла. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі