Брэсцкія чыноўнікі загавораць па-беларуску?

Прынамсі, раз на тыдзень. Праўда, які менавіта дзень, яшчэ не вызначана. Інфармацыю пра тое, што прынята прынцыповае рашэнне, пацвердзілі ў прыёмнай аддзела ідэалогіі Брэсцкага аблвыканкама.
Кіраўнік аддзела Аляксандр Рагачук цяпер ў камандзіроўцы, ягоны намеснік на размову не наважыўся.

У ідэалагічным аддзеле Брэсцкага гарвыканкама інфармацыю прынялі са здзіўленнем, але спакойна. Загадчыца ідэалагічнага аддзела Ала Старыкевіч нагадала, што газета аблвыканкама “Народная трыбуна” выходзіць па-беларуску.

Міліцыянт, прысутны пры размове карэспандэнта “Еўрарадыё” з чыноўнікамі, зазначыў: “Трэба было на пачатку 90-х браць уладу, і тады не Дзень быў бы беларускай мовы, а ўсе дні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі