Брэсцкім вернікам абяцаюць дапамогу ад раку (фотафакт)

Абяцанне дапамогі размешчана на рэкламнай “раскладушцы” каля адной з праваслаўных цэркваў горада. Акрамя рака, абяцаюць дапамагчы ад бясплоднасці.

Цікава, што гэта не звязана з выездам на дарагое лячэнне за мяжу. “Дапамога” абыйдзецца ў сотні разоў танней: тур у Жыровічы каштуе 170 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнюю лічбу назвалі па тэлефону. А таксама папярэдзілі: “Дапаможа Маці Божая — значыць, будзе дапамога, а не дапаможа, дык не”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі