Брэсцкае “Дынама” нечакана перамагло сталічных аднаклубнікаў

Лік на 19-й хвіліне адкрыў паўабаронца брэстаўчан Вадзім Курловіч. У другім тайме на 72-й хвіліне капітан мінчан Адама Дыямандэ забіў гол у адказ, але суддзя не залічыў гэты мяч з-за фолу ў атацы. Праз шэсць хвілінаў Раман Васілюк з брэсцкага “Дынама” забівае яшчэ адзін гол гасцям — гэта ягоны 200-ты, юбілейны гол у чэмпіянаце Беларусі.



Госці паспрабавалі пераламіць сітуацыю пад самы канец гульні: на 86-й хвіліне Арцём Быкаў нарэшце забіў гол, але звесці вынік матчу хаця б да нічыі не ўдалося — 2:1.



Брэстаўчане, якія шэсць тураў запар былі ў аўтсайдэрах, раптоўна падскочылі ўверх у турнірнай табліцы і стварылі праблему для мінскага “Дынама”, на сённяшні дзень лідара чэмпіянату. Калі яго бліжэйшы канкурэнт БАТЭ пераможа “Слуцк”, то дынамаўцы апусцяцца на другі радок табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі