"Больш за ўсё я сядзеў у 2012-м". Статыстыка пакарання апазіцыянераў

"Больш за ўсё я сядзеў у 2012-м". Статыстыка пакарання апазіцыянераў

19 верасня ланцуг людзей стаў на ўзбочыне сталічнага праспекта Незалежнасці, кожны трымаў бел-чырвона-белы сцяг. Шараговая акцыя заканчваецца не зусім звычайна — міліцыя не складае ніводнага пратакола, не выпісвае ніводнага штрафу. Праваабаронца Таццяна Равяка, праўда, папярэджвае, што выклікі ў суды для актывістаў яшчэ могуць прыйсці. "Часам здараецца так, што людзей апазнаюць па аператыўных відэаздымках і выклікаюць у суд на наступны дзень альбо праз некалькі дзён", — гаворыць яна. Аднак пакуль аб пратаколах за акцыю 19 верасня праваабаронцам нічога не вядома.

Здзіўляючыся гэтаму факту, Еўрарадыё вырашае пакапацца ў міліцэйскай статыстыцы апошніх пяці гадоў і паглядзець, колькі правапарушэнняў па артыкуле 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства" было зафіксавана міліцыяй у Беларусі і асобных рэгіёнах. Міліцыянты фіксуюць толькі тыя правапарушэнні, якія скончыліся "суткамі", альбо штрафамі. Таму дапускаем, што ў рэальнасці іх магло быць больш.

"Больш за ўсё я сядзеў у 2012-м". Статыстыка пакарання апазіцыянераў

Пачнем з сумнавядомага 2011 года. Статыстыку аб адміністрацыйных правапарушэннях можна адшукаць на сайце МУС. Лічбаў па артыкуле 23.34... няма! Прастытуцыя, распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы і нават неасцярожнае выкарыстанне агнястрэльнай зброі — гэта ёсць, па "масавых мерапрыемствах" — не. Пасля 2011 года ўсе лічбы на месцы. Агульная карціна выглядае так:

За няпоўны 2016 год пратаколаў па артыкуле 23.34 было складзена ў тры разы больш, чым за ўвесь 2015 год. З рэгіёнаў у лідарах прадказальна Мінск. За сталіцай Гродзеншчына, там штогод фіксуецца каля 40 парушэнняў артыкула 23.34 КаАП. Аўтсайдар па несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах — Магілёўшчына. У мінулым годзе там іх увогуле не было.

"Сістэма пачала праглядацца толькі з 2012 года. Таму што з 2012 года я сядзеў 17 разоў. А да 2012 года, з 2006, за шэсць гадоў я сядзеў два разы. Вось так. І ўсе гэтыя 17 разоў былі ў прамежку 2012 — 2014 гадоў. Потым — не. Гайкі пачалі закручваць у 2011 годзе, калі былі "маўклівыя акцыі". Раней нават не выкарыстоўвалі такое вызначэнне, як "парушэнне парадку правядзення масавай акцыі". Вешаеш расцяжку, а гэта кваліфікуецца як "парушэнне добраўпарадкавання", неяк так, здаецца, гучала", — расказвае ветэран адседак на Акрэсціна Павел Вінаградаў.

"Больш за ўсё я сядзеў у 2012-м". Статыстыка пакарання апазіцыянераў

З 2012 года я сядзеў 17 разоў. А да 2012 года, з 2006, за шэсць гадоў я сядзеў два разы. Вось так. І ўсе гэтыя 17 разоў былі ў прамежку 2012 — 2014 гадоў

Ветэран Акрэсціна Павел Вінаградаў

Паводле Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, пакараць па артыкуле 23.34 могуць няслаба — да 40 базавых альбо "суткамі". Калі зловяць паўторна цягам года — ужо "суткі" альбо 50 базавых. Здаецца, сёлета дзяржаўны бюджэт папоўніцца няслабай сумай апазіцыйных грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі