Больш за палову выпадкаў каранавіруса ў Мінску прыпадае на омікрон

З прыходам омікрона ў Беларусь вялікую нагрузку прагназуюць на паліклінікі і на педыятрычныя аддзяленні / БЕЛТА
З прыходам омікрона ў Беларусь вялікую нагрузку прагназуюць на паліклінікі і на педыятрычныя аддзяленні / БЕЛТА

У Беларусі хутка распаўсюджваецца штам омікрон. Пра гэта распавяла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова ў эфіры АНТ. У Мінску на дадзены момант на яго долю прыпадае больш за палову ўсіх выпадкаў каранавіруса.

"Па рэгіёнах удзельная вага омікрона некалькі ніжэйшая, але гэта справа часу. Таму омікрон ў нас ёсць, і пакуль нельга сказаць, што ён адзіны", — адзначыла Краткова. Паводле яе слоў, на ўзровень захворвання ўплываюць таксама дэльта-штам каранавіруса і грып. Але асноўны ўздым захворвання яшчэ наперадзе.

"Ужо праведзеная вучоба дактароў, прадумана, колькі будзе кантактных брыгад, як яны будуць фармавацца, хто будзе прыцягнуты: студэнты, навучэнцы каледжаў — у ролі валанцёраў, работнікаў кол-цэнтраў", — распавяла намеснік міністра аховы здароўя.

Ложкавы фонд зноў будуць павялічваць — прычым сур'ёзней, чым на піку чацвёртай хвалі. Да таго аб'ёму плануюць дадаць яшчэ прыкладна 10-15%. "Гэта для нас пасільна", адзначыла намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя. Вялікую нагрузку прагназуюць на паліклінікі і на педыятрычныя аддзяленні. Омікрон часта правакуе хваробу ў дзяцей і маладых людзей. Ён больш заразны, чым дэльта, хоць і пераносіцца лягчэй. Гэты штам атакуе бронхі і і мае пяць асноўных сімптомаў: рэдкі сухі кашаль, галаўны боль, стамляльнасць, насмарк або заложенность носа, прыкметы кан'юктывіту.

Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя прагназавала новую хвалю каранавіруса, выкліканую штамам омікрон, на канец студзеня—пачатак лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі