Больш за 14 тысяч білетаў прададзена на матч БАТЭ-Эвертан

Як мінімум 14 тысяч беларускіх заўязатараў пабачаць на стадыёне матч Лігі Еўропы БАТЭ-Эвертан, які адбудзецца 1 кастрычніка ў Мінску. Як распавялі Еўрарадыё ў касах сталічнага “Дынама”, там раскупілі крыху больш за 8 тысяч квіткоў, яшчэ 6 тысяч прадалі ў касах барысаўскага стадыёна.

Касы “Дынама”: “На стадыёне “Дынама” раскупілі 8 тысяч білетаў. Усяго ў нас прадаецца каля 20 тысяч”.

Як распавёў прэс-сакратар барысаўскага клуба Сяргей Дашкевіч, за фанатамі ліверпульскай каманды на “Дынама” зарэзервавана 1300 месцаў, але колькі з іх прыедзе — пакуль невядома.

Нагадаем, білеты на матч БАТЭ-Эвертан каштуюць 10, 25 і 40 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі