BMW у Жлобінскім раёне з'ехала ў меліярацыйны канал

BMW у Жлобінскім раёне з'ехала ў меліярацыйны канал

Трагічная аварыя адбылася ў Жлобінскім раёне, загінулі два чалавекі. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Смаляк.

ДТЗ адбылося ўдзень 9 снежня. 37-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем машынай. Аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і перакуліўся ў меліярацыйны канал. Лёд на канале не вытрымаў вагі аўто і праламіўся, ад чаго машына патанула. Пры гэтым, як удакладняе прэс-служба МУС, загінулі кіроўца і яго 59-гадовая маці, якая ехала на заднім сядзенні.

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці ДТЗ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі