Розыгрыш: Біл Гейтс не змог устанавіць абнаўленне Windows 8.1

У першы працоўны дзень стваральнік аперацыйнай сістэмы Windows на працягу некалькіх гадзінаў спрабаваў устанавіць абнаўленне Windows 8.1 на кампутар, але ўсе спробы заканчваліся няўдачай.



Працэс устаноўкі перапыніўся практычна адразу пасля старту. Як паведамілі дасведчаныя крыніцы, "спадар Гейтс некалькі разоў атрымаў паведамленне пра памылку, дзе гаварылася, што яго ПК сутыкнуўся з неспадзяванай праблемай і мае патрэбу ў перазагрузцы".


Калі падышоў час абеду, а працэс ўсё не рухаўся з месца, Біл Гейтс запрасіў новага гендырэктара Microsoft Сацью Надэлу, які ўзяўся дапамагчы яму ва ўстаноўцы абнаўлення, але таксама няўдала.



Пасля гэтага мужчыны замкнуліся ў кабінеце і пагрузіліся ў працу. Сведка таго, што адбываецца, які пажадаў застацца невядомым, назваў сітуацыю, якая адбывалася за дзвярыма, "напружанай". А некаторыя словы, якія даносіліся з-за дзвярэй, "выклікалі моцнае здзіўленне прысутных", піша часопіс The New Yorker.



Афіцыйны прадстаўнік Microsoft абмежаваўся кароткім каментаром да сітуацыі: "Першы дзень спадара Гейтса на новай пасадзе быў прысвечаны азнаямленню са справамі. У бліжэйшы час ён вернецца да працы з аперацыйнай сістэмай Windows 7".

Як адзначае lenta.ru, гэта быў розыгрыш, а калонка ў The New Yorker — жартаўлівая.


 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі