Без Пракоп’ева і Кныровіча: ці праўда, што вынікі выбараў ужо прадвызначаны — эфір

Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

“Блок Пракоп’ева-Ягорава”, ці, як ён пазней стаў называцца, “Фракцыя Беларусы” (альбо проста “Блок” — нават мы ўжо заблыталіся), быў апазіцыяй да кіруючай кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе трэцяга склікання. Адным з галоўных дасягненняў гэтага Блока-Фракцыі стала арганізацыя слуханняў у КР справаздачы Святланы Ціханоўскай. Здарылася гэта напрыканцы кадэнцыі КР-3. Пасля чаго “Блок” выйшаў з КР поўным складам. І неўзабаве заявіў, што браць удзел у выбарах КР-4 не будзе. Бо не бачыць у гэтым (ці ў самой КР?) сэнсу…

Чаму не атрымалася выканаць сваю “перадвыбарчую праграму”, і ці толькі Латушка ў гэтым вінаваты? Ці магчымае далейшае функцыянаванне КР без яе рэфармавання, і якой гэтая рэформа павінна быць? Чаму вырашылі не балаціравацца ў КР чацвёртага склікання, і ці сапраўды вынік выбараў ужо прадвызначаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і былы сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.