БЕЗ БІЛЕТА рыхтуюць відэа на "365 дней лета" (тызер)

Гурт БЕЗ БІЛЕТА анансуюць другі кліп у падтрымку свайго будучага альбома на песню "365 дней лета". Прыгодніцкая меладрама з элементамі фэнтэзі знятая камандай ArtIstFilms на чале з рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым, аўтарам кліпаў "Быть как все" і "На Ямайку".

Здымкі відэа прайшлі ў верасні 2013. пры актыўным удзеле фан-клуба БЕЗ БІЛЕТА і прэтэндуюць на званне самых масавых і гарачых за ўсю відэагісторыю гурта.

Канцэртная прэм'ера песні "365 дней лета" адбудзецца 6 лістапада на сцэне мінскага клуба Re: public, дзе гурт збіраецца адзначыць штогадовае свята Дзень Безбілетніка 2013.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі