"БЕЗ БІЛЕТА" рыхтуюць альбом з уплывам дыска і электронікі

Гурт "БЕЗ БІЛЕТА" абвяшчае дату выхаду і назву сваёй новай кружэлкі. Па словах лідара калектыву Віталя Артыста, шосты студыйны альбом гурта будзе называцца "Море" і выйдзе 20 сакавіка 2014 года .

"Гэты дыск мы прысвецім сябрам, якія ўмеюць весяліцца, танчыць і ніколі не пасталеюць. Мы хацелі яго зрабіць лёгкім і разумным з пункту гледжання музыкі, у ім можна пачуць ўплыў як класічнага дыска, так і сучасных электронных калектываў накшталт Daft Punk і Empire of the Sun, якія суправаджалі нас летам 2013", — кажа Віталь Артыст.

Пасля сонечнай "Ямайкі" музыкі гатовыя падзяліцца другім сінглам з новага альбома. Ім стане песня "365 дзён лета", прэм'ера кліпа на якую адбудзецца 28 студзеня.

Упершыню песні новага альбома будуць прадстаўленыя публіцы жыўцом на прэзентацыі дыска ў Мінску, у межах якой у клубе "Re: public" запланаваныя адразу два канцэрты ў адзін дзень — 8 сакавіка, у 15:00 і 19:00 гадзін . Плэй-ліст выступленняў будзе адрознівацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі