БЕЗ БІЛЕТА аб'яўляюць конкурс рэміксаў "Тры хіты"

Гурт БЕЗ БІЛЕТА аб'яўляе адкрыты конкурс рэміксаў "Тры хіты". Такое рашэнне музыкі прынялі пасля таго, як да іх звярнуліся адразу некалькі чалавек з прапановамі зрабіць рэмікс . Да акцыі вырашана прыцягнуць максімальную колькасць удзельнікаў.

Усё жадаючыя могуць скачаць з сайта гурта мульцітрэкі кампазіцый “Здравствуй, мой друг”, “Мечтатели”, “Настоящая любовь (аватары)” і да 25 ліпеня даслаць свае варыянты на адрас [email protected].

Лепшыя рэміксы на кожную з песень будуць уключаныя ў спецыяльны інтэрнэт-сінгл “Тры хіты”, рэліз якога адбудзецца 1 жніўня, а партфоліо траіх пераможцаў будуць размешчаныя на сайце на працягу трох месяцаў з моманту рэлізу інтэрнэт-сінгла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі