БЕЛТА паведамляе пра затрыманне "каардынатараў масавых беспарадкаў"

БЕЛТА паведамляе пра затрыманне "каардынатараў масавых беспарадкаў"

У Мінску затрымалі "каардынатараў масавых беспарадкаў", паведамляе БЕЛТА. Гаворка ідзе пра чатырох чалавек.
 
Паведамляецца, быццам адзін з іх мінчук, які зняў нумар на 17-м паверсе гатэля "Беларусь". Адтуль ён быццам бы каардынаваў акцыі.

У гэтага мужчыны былі тры падначаленыя. А яны ў сваю чаргу, маўляў, кіравалі сотнямі.

У Мінску і іншых гарадах Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў працягваюцца вулічныя пратэсты. У сталіцы стыхійныя акцыі праходзяць у розных раёнах. 10 жніўня найбольшая актыўнасць была каля станцыі метро "Пушкінская" і ГЦ "Рыга". 11 жніўня актыўнасць перамясцілася ў Каменную Горку, Серабранку і Малінаўку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі