Белстат: За год у Беларусі панізіўся рэальны памер пенсій

Белстат: За год у Беларусі панізіўся рэальны памер пенсій

У жніўні 2015 года рэальны памер пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у параўнанні са жніўнем 2014 панізіўся на 4,8%. Але ў параўнанні з ліпенем 2015 — павялічыўся на 0,3%. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

Паніжэнне велечыні рэальнай пенсіі назіралася з пачатку бягучага года: у студзені — на 2% у параўнанні з папярэднім месяцам, лютым — на 1,4%, у сакавіку — на 0,8%, красавіку — на 0,9%, траўні — на 0, 6%, чэрвені — на 0,7%, ліпені — на 0,2%.

У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў жніўні на ўліку стаяла 2,57 млн пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2,67 млн рублёў, што ў 2,2 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

У жніўні сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2,7 млн рублёў, па інваліднасці — 2,5 млн рублёў, з прычыны страты кармільца — 1,8 млн рублёў, сацыяльных пенсій — 1,4 млн рублёў.

Згодна з указам прэзідэнта, працоўныя пенсіі ў Беларусі 1 верасня павялічыліся ў сярэднім на 5%, паведамляе БелаПАН.

Фота: bgcredit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі