Белстат: Сярэдняя беларуская сям'я жыве на 1200 рублёў

Белстат: Сярэдняя беларуская сям'я жыве на 1200 рублёў

Сярэднестатыстычная беларуская сям'я сёлета мела наяўных рэсурсаў у месяц 1199,1 рубля. Такія звесткі за студзень-верасень 2018 года прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу наяўныя рэсурсы адной сям'і складалі ў сярэднім  1282,7 рубля за месяц, у сельскіх населеных пунктах — 981,9 рубля за месяц.

Грашовыя выдаткі ў разліку на адну сярэднестатыстычную сям'ю склалі 1133,1 рубля за месяц. Прычым 75,5% (855,2 рубля) прыпадаюць на спажывецкія расходы.

А ў структуры спажывецкіх расходаў 39,3% склалі выдаткі на харчаванне, 32% — на куплю нехарчовых тавараў, 25,7% — на аплату паслуг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі