"Белсат": У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі

"Белсат": У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі

У Польшчы пад горадам Седльцэ ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі пасажырамі. Пра гэта тэлеканалу "Белсат" распавёў адзін з пасажыраў аўтобуса, які ехаў у Варшаву.

"Аўтобус заехаў у земляны насып на дарожным коле пасярод скрыжавання. Усе спалі, была гадзіна ночы. Кіроўца кажа, што пабачыў казулю, але хіба ён заснуў за стырном, бо ехаў на поўнай хуткасці ды амаль не тармазіў", — распавёў Павел.

Паведамляецца, што пры ДТЗ аўтобус перакуліўся і атрымаў пашкоджанні. Аднак пацярпелых не было. Выцягнуць яго адразу не атрымалася. Частку пасажыраў забраў мінскі рэйсавы аўтобус, іншыя з’язджалі на спадарожных аўто.

У Пінскім аўтапарку кажуць, што іх аўтобусы ў ДТЗ не траплялі, бо ім бы адразу пра гэта паведамілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі