Вы тут

"Белпошта": ПДВ з камерцыйных пасылак будуць плаціць жыхары краін ЕС

Аддзяленне "Белпошты" / yandex.ru

"Белпошта" патлумачыла змены ў правілах адпраўкі пасылак у Еўрасаюз.

ПДВ будуць выплачваць жыхары краін ЕС, якія атрымліваюць камерцыйныя пасылкі з Беларусі. Калі ўкладанні стаяць больш за 150 еўра, яны будуць аплачваць і мытныя плацяжы. Такім чынам, змены закрануць бізнэс, які вядзе гандаль з краінамі ЕС — напрыклад, праз інтэрнэт-крамы.

Беларусаў новаўвядзенні не датычацца.

Ранішняе паведамленне "Белпошты" можна было зразумець па-рознаму. Адсюль была і памылковая трактоўка ў нашым ранейшым паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.