“Белпошта” аб’явіла, што 28 лютага не будуць прымацца плацяжы
![“Белпошта” аб’явіла, што 28 лютага не будуць прымацца плацяжы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_996715_big.jpg.webp?itok=z22VtZQf)
“Белпошта” аб’явіла, што 28 лютага не будуць прымацца плацяжы. На гэты дзень прызначаны тэхнічныя і прафілактычныя працы.
Прэс-служба прадпрыемства падкрэслівае, што ў апошні дзень зімы прыём плацяжоў не будзе здзяйсняцца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку і на плацёжна-даведачных тэрміналах.
Звычайна, у аддзяленнях сувязі разлічваюцца за камунальныя паслугі, тэлефон, сотавую сувязь пенсіянеры.
![“Белпошта” аб’явіла, што 28 лютага не будуць прымацца плацяжы](/sites/default/files/paragraphs/image/a6c7aaae015f26fa2f1cc59782aacc1a.jpg)
Фота: БЕЛТА