Бельгію паралізаваў усеагульны страйк

У Бельгі праходзіць самы буйны страйк, які аб'яднаў работнікаў па ўсёй краіне. Яны пратэстуюць супраць новых рэформаў ўрада. У страйку ўдзельнічаюць работнікі транспартных кампаній, школ і заводаў, інфармуе ВВС. Забастоўка фактычна паралізавала транспартнае злучэнне ў Бельгіі. Праз страйк адмененыя каля 600 авіярэйсаў у аэрапорце Брусэля,

Страйк будзе цягнуцца суткі. Бельгійцы пратэстуюць супраць планаў урада ўзняць пенсійны век з 67 да 69 гадоў. Таксама ім не падабаецца ідэя адмовіцца ад індэксацыі зарплаты ў наступным годзе.

Урад плануе за кошт гэтых мераў атрымаць эканомію ў 11 млн еўра (13 млн долараў).

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі