Вы тут

"Белавія" выставіла на таргі Boeing 737-500

Старт аўкцыёну прызначаны на 8 лістапада / ipmtorgi.by

Авіякампанія "Белавія" прадае з таргоў Boeing 737-500, паведамляе арганізатар аўкцыёну.

Самалёт выведзены з эксплуатацыі ў чэрвені. Працаздольнасць яго рухавікоў, вузлоў і агрэгатаў ня правяралася. У апісанні лота таксама сказана, што пры дыягностыцы і разборцы Boeing могуць выявіцца ўтоеныя дэфекты.

Разам з самалётам прадаюцца два рухавіка і дапаможная сілавая ўстаноўка.

Пачатковы кошт лота складае 2,9 мільёна рублёў, або 1,2 мільёна даляраў па курсе Нацбанка. Жадаючыя купіць самалёт павінны ўнесці задатак у памеры 147,5 тысяч рублёў. Старт аўкцыёну прызначаны на 8 лістапада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.