Белавежскіх зуброў будуць разводзіць у Казахстане

У Казахстан перасялілі дзесяць зуброў з Белавежскай пушчы — траіх самцоў і семярых самак набыло прадпрыемства “Орман Шаруашылыгы” для вальернага развядзення. Калі гэтая мікрапапуляцыя дасць прыплод і колькасць зуброў павялічыцца, іх пераселяць на тэрыторыю нацыянальнага прыроднага парка Казахстану “Бурабай”.

Падставаў для рассялення белавежскіх зуброў у іншыя куткі свету нямала: цяпер у пушчы жыве 462 асобіны, а гэта значна перавышае навукова абгрунтаваную колькасць гэтага віда на тэрыторыі парка. Стварэнне мікрапапуляцыяў у іншых мясцінах значна павялічвае шансы на захаванне сусветнага генафонду зуброў, якія практычна зніклі ў пачатку ХХ стагоддзя, перадае БЕЛТА.

Ілюстратыўнае фота з сайта peregrinus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі