Беларусы зраўнялі лік у матчы Кубка Дэвіса супраць Партугаліі — 2:2

Беларусы зраўнялі лік у матчы Кубка Дэвіса супраць Партугаліі — 2:2

Беларусы зноў зраўнялі лік у матчы Кубка Дэвіса супраць Партугаліі. У адзіночным паядынку Ягор Герасімаў абыграў Жаау Соуза —7:6 (7:3), 6:4. Цяпер лік стаў 2:2. Вынік матчу залежыць ад апошняга адзіночнага паядынка, які мусяць правесці сапернікі — Ілля Івашка згуляе з Педра Соузам, які заменіць Жаау Дамінгеша.

У першы дзень спаборніцтваў беларусы і партугальцы атрымалі па адной перамозе ў адзіночных паядынках і лік быў 1:1. Затым госці перамаглі ў парнай гульні і лік стаў 2:1 на карысць Партугаліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі