Вы тут

Беларусы везлі ў Расію клубніцы без дакументаў — нібыта, зламаўся навігатар

pixabay.com

За красавік пскоўскія мытнікі затрымалі шэсць машын з Беларусі. Яны везлі больш за 100 тон садавіны, піша gazeta.spb.ru.

Кіроўцы везлі ў Расію тавар без дакументаў. У дзвюх машынах мытнікі выявілі 34 тоны клубніцаў з Грэцыі ды Польшчы. Згодна з дакументамі, груз перавозілі з Мінска ў Віцебск. На пытанне, што кіроўцы робяць у Пскоўскай вобласці Расіі, яны адказалі, што ў іх зламаўся аўтамабільны навігатар.

У іншай машыне перавозілі забароненыя да ўвозу ў Расію яблыкі. А паводле дакументаў, там былі прамысловыя тавары. 

Яшчэ тры машыны спрабавалі пераехаць праз мяжу ўначы. У кузавах гэтых аўтамабіляў памежнікі знайшлі звыш 58 тон яблыкаў з Польшчы.

Уся садавіна была знішчаная.