Вы тут

Беларусы ў Лондане ўтварылі кіламетровы ланцуг салідарнасці

Ланцуг салідарнасці ў Лондане расцягнуўся на 1 км! / Вольга Краева

Беларусы Вялікабрытаніі сабраліся ў Лондане на акцыю салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі прэзідэнцкіх выбараў. 11 ліпеня яны сталі ў ланцуг ад Трафальгарскай плошчы да Букінгемскага палаца. Гэта каля 1 км!

Акцыя доўжылася тры гадзіны — з 13:00 да 16:00. У ёй прынялі ўдзел рэжысёр HUNCHtheatre Уладзімір Шчэрбань, кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін, палітычны аглядальнік Рыгор Астапеня. А яшчэ старэйшая кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг, Майк Бутчар з Tech Crunch і Алан Флаўэрс, заснавальнік European Youth Parliament Belarus.

Дарэчы, калі хто-то будзе вас пераконваць, што ў сталіцах Заходняй Еўропы масавыя акцыі забароненыя гэтак жа, як і ў Мінску, можна адказаць гэтаму чалавеку, што адначасова з беларускім ланцугом салідарнасці ў тых жа месцах прайшло яшчэ два масавых мерапрыемствы. Абаронцы жывёл афарбавалі ваду ў фантанах на Трафальгарскай плошчы ў крывава-чырвоны колер, а міма ланцугу ўздоўж The Mall праехаўроварны парад ЛГБТ-актывістаў.

Ланцуг салідарнасці ў Лондане / Вольга Краева
Трафальгарская плошча / Вольга Краева

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.