Вы тут

Беларусы сталі жаніцца пазней: агляд Белстата да Дня сям'і

Жанчыны раней ўступаюць у шлюб, але менш задаволеныя размеркаваннем абавязкаў / pexels.com

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын склаў 28,6 гадоў у 2021 годзе. У 2010 годзе мужчыны ў сярэднім жаніліся ў першы раз у 26,5 гадоў. Жанчыны выходзяць замуж у 26,3 года, а ў 2010 годзе звычайна заводзілі сям'ю ў 24,4 года. Такія звесткі Белстат сабраў у аглядзе да Дня сям'і 15 траўня.

Усяго ў 2021 годзе было 6,4 шлюбаў на тысячу чалавек. Таксама з'явілася 945 сем'яў, дзе жаніх і нявеста старэй 60 гадоў.

Часцей у Беларусі задаволеныя размеркаваннем абавязкаў у сям'і мужчыны. Пра гэта заявіла 95,3% рэспандэнтаў падчас выбарачнага апытання хатніх гаспадарак. Сярод жанчын задаволеных аказалася 89%.

Інфаграфіка Белстата

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.