Беларусы сталі меней піць – цяпер мы не на першым месцы ў рэйтынгу

Год таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала шакуючыя звесткі — Беларусь апынулася на першым месцы ў свеце па спажыванні алкаголю. 

Тады паведамлялася, што беларусы спажываюць у пераліку на чысты спірт 17,5 літра на чалавека за год. Гэта амаль у тры разы больш за сярэдні паказчык па свеце (6,2 літра чыстага спірту).

Цяпер, па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь займае 10-е месца ў рэйтынгу сярод 188 дзяржаваў.
 
Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, піша БЕЛТА

Так, паводле афіцыйных статыстычных звестак, у 2014 годзе продаж алкагольных напояў у пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва ў параўнанні з 2013 годам скараціўся на 0,5 літра — да 10,6 літра, у параўнанні з 2011 годам — на 2,7 літра.

У 2011 годзе ў Беларусі на душу насельніцтва прадавалася 13,3 літра алкагольных напояў — гэта рэкордная за 20 гадоў лічба.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі