Беларусы больш актыўна бяруць крэдыты — выраслі і колькасць дамоваў, і сумы

Крэдытны аддзел банка, ілюстрацыйнае фота

Крэдытны аддзел банка, ілюстрацыйнае фота / РИА Новости

Летась беларусы аформілі ў банках 4,96 млн крэдытных дамоваў. Агульная сума ўзятых у пазыку грошай склала 31,89 млрд рублёў. Колькасць дамоваў у параўнанні з 2022 годам вырасла больш чым на 5%, а сума крэдытаў — амаль на 15%.

У Нацбанку адзначаюць, што часцей крэдыты бяруць жанчыны. На іх долю летась прыпала 54,7% крэдытных дамоваў. Пры гэтым агульная сума пазык вышэйшая ў мужчын. 50,5% з агульнай сумы выдадзеных крэдытаў або 16,09 млрд рублёў забралі дадому мужчыны.

Часцей за ўсё крэдыты бралі людзі ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. Яны заключылі 2,59 млн дамоваў на суму 21,66 млрд рублёў. Гэта больш за палову ўсёй сумы, аформленай беларускімі банкамі ў крэдыт грамадзянам. Дададзім, што сярэдняя сума крэдыту на адну дамову склала летась 6,43 тысяч рублёў. Гэта на 540 рублёў больш, чым пазалетась.

Лідар крэдытавання сярод банкаў — "Беларусбанк". На яго долю прыйшлося 25,9% усіх дамоваў і 53,9% ад агульнай сумы крэдытаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі