Вы тут

Беларускую АЭС да выбараў запусціць не паспеюць

Тэрмін запуску першага блока АЭС пераносіўся ўжо шмат разоў / Еўрарадыё

Беларускую АЭС да прэзідэнцкіх выбараў запусціць не паспеюць. Гэта вынікае са слоў беларускага пасла ў РФ Уладзіміра Сямашкі. Раней меркавалася, што загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока пачнецца ў ліпені. Аднак Сямашка цяпер заявіў пра жнівень. "І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск, цытуе словы пасла БЕЛТА. — Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, прынамсі) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок".

Цікава, што той жа Сямашка 10 чэрвеня гаварыў, што дата фізічнага пуску першага блока будзе вызначаная прыкладна праз тыдзень. Прайшло ўжо больш за два тыдні, а даты няма. А Аляксандр Лукашэнка анансаваў запуск першага энергаблока яшчэ ў пачатку чэрвеня (на відэа). Відаць, нешта пайшло не так.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня. Да гэтай даты плануюць запусціць новыя станцыі мінскага метро.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.