Вы тут

Астравецкая АЭС каштавала Беларусі 6 мільярдаў долараў

Лукашэнка сцвярджае, што будаўніцтва АЭС удалося зрабіць таннейшым на 4 млрд долараў / pixabay.com

Астравецкая АЭС каштавала Беларусі 6 мільярдаў долараў. Пра гэта 22 чэрвеня расказаў падчас наведвання Брэста Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, планавалася, што будаўніцтва станцыі будзе каштаваць 10 млрд долараў, аднак $4 млрд удалося "адціснуць" (якім чынам, не ўдакладніў). "І не ў захапленні ад гэтага расіяне", — сказаў Лукашэнка. Ён абураўся, што "альтэрнатыўныя" патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты прапануюць закрыць Астравецкую АЭС і "спрабуюць іграць на настроях людзей".

Мяркуецца, што першы энергаблок Беларускай АЭС будзе запушчаны ў ліпені 2020 года. Яна ўзводзіцца расійскай дзяржаўнай кампаніяй "Росатам" за крэдытныя грошы Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.