Беларуску, затрыманую за абразу Лукашэнкі, вызвалілі за 24 тысячы еўра

Вольга Манкевіч / nashaniva.com
Вольга Манкевіч / nashaniva.com

Беларуска Вольга Манкевіч, затрыманая месяц таму за абразу Лукашэнкі, выйшла на свабоду за 24 тысячы еўра. Пра гэта жанчына расказала ў эфіры "Обычного утра".

37-гадовая Манкевіч — урадэжнка Баранавічаў. Цяпер яна жыве ў Андоры. Яе затрымалі 22 жніўня, калі жанчына прыехала ў Беларусь. Вользе інкрымінавалі абразу Лукашэнкі за каментары і скрыншоты ў Інстаграме.

Жанчына кажа, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Яна падпісалася на старонку "Nexta" у Інстаграме, рабіла адтуль скрыншоты і выкладала на свой старонцы, пісала каментары.

А пасля прыезду ў Беларусь трапіла ў СІЗА. На радзіму яна прыязджала наведаць знаёмых і магілу маці, якая памерла ў 2018 годзе.

Па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі ёй пагражала да чатырох гадоў зняволення.

Як расказала Манкевіч, вызваленне каштавала ёй 24 тысячы еўра. Прычым асобна яна заплаціла штраф, а названая сума пайшла ў "вышэйшыя эшалоны". Па словах жанчыны, яе адвакат "ведаў, з кім можна дагаварыцца".

Жанчына заявіла, што больш у Беларусь не прыедзе.

Дарэчы, акурат учора беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі