Беларускія веласіпедысты стартуюць на "Тур дэ Франс"

Беларускія веласіпедысты 29-гадовы Аляксандр Кучынскі і 26-гадовы Яўген Гутаровіч у суботу стартуюць у Манака на самай прэстыжнай шматдзённай гонцы "Тур дэ Франс".  Для Кучынскага, які выступае за італьянскую каманду "Ліквігас", гэта трэці старт на "Вялікай пятлі", а Гутаровіч, які выступае ў складзе французскай "Франсес Дэ Жэ", дэбютуе на гонцы.

Як паведамляе БЕЛТА, "Тур дэ Франс" сёлета складаецца з 21 этапа, агульная працягласць якіх — 3,5 тыс. км. Акрамя Францыі, велагоншчыкі праедуць па дарогах Іспаніі і Андоры. Фініш па традыцыі адбудзецца ў Парыжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі