Беларускія шпажысты занялі шостае месца на чэмпіянаце Еўропы

Мужчынская зборная Беларусі заняла шостае месца на чэмпіянаце Еўропы па фехтаванню ў турніры шпажыстаў, які праходзіў у бельгійскім горадзе Гент.

У першым раўндзе наша дружына перамагла каманду Аўстрыі — 45:30, пасля выйграла ў іспанцаў з лікам 45:44. У трэцім раўндзе беларусы саступілі будучым срэбраным прызёрам палякам — 32:38.

У выніку, наша зборная змагалася толькі за 5-8 месцы. Спачатку беларускія шпажысты перамаглі немцаў з лікам 45:35, а ў матчы за пятае месца саступілі зборнай Швейцарыі — 38:45. А “золата” чэмпіянату Еўропы заваявала зборная Вугоршчыны.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі