Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі зноў павялічылася

Колькасць палітвязняў у Беларусі зноў павялічылася / dpa

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Гэта — Андрэй Міндубаеў, Алег Волкаў, Вадзім Барысаў, Алег Сіліч, Герман Лебядзеў, Яўген Гоманаў, Канстанцін Саламіюк, Аляксандр Брэзін, Валерый Яроцкі, Сцяпан Задойка, Анатоль Зелепуга, Вольга Казлоўская і Ірына Сапрыгіна. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Новыя палітвязні ў сваёй бальшыні асуджаны ці змешчаны пад варту за "паклёп" ці "абразу" Аляксандра Лукашэнкі.

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1454 палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі