Беларускія паштовыя маркі прызнаныя найлепшымі ў свеце

Беларускія паштовыя маркі атрымалі ўзнагароду на прафесійным міжнародным конкурсе, у якім удзельнічаюць паштовыя арганізацыі і філатэлістычныя выданні з Сусветнага паштовага саюза. На мерапрыемстве былі прадстаўленыя стэнды 23 паштовых адміністрацый, 88 гандлёвых агентаў, прадстаўнікоў філатэлістычных выданняў і калекцыянераў з розных краін, інфармуе minsknews.by

Філатэлістычны матэрыял, прадстаўлены беларускай поштай, журы ацаніла высока: ён заняў першае месца ў катэгорыі “В”, куды ўваходзяць краіны, што выпускаюць ад 30 да 69 марак штогод. У гэтым класе было прадстаўлена 30 калекцый з розных краін.

Раней беларуская паштовая марка “Слуцкія паясы” на міжнародным конкурсе “Вялікі прыз выставы WIPA” у Аўстрыі ўвайшла ў дзясятку найлепшых марак свету і заняла шостае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі