Беларускія падпольшчыкі заявілі пра падрыхтоўку "пашырэння барацьбы з рэжымам"

Беларускія падпольшчыкі заявілі пра падрыхтоўку "пашырэння барацьбы з рэжымам". Сваю заяву яны змясцілі на ўзламаным сайце БЕЛАЗ. Хакеры прадставіліся "Аб'яднаным штабам Супраціву горада Мінска", тэкст падпісаў "Фідэль". Яны пішуць пра карупцыю ўлады, пра расійскія крэдыты, грошы якіх "не даходзяць да беларускага народа, беларускіх рабочых". Таксама ў заяве змешчаны пагрозы на адрас тых, хто мае дачыненне да рэжыму і рэпрэсій.

"Аб'яднаны штаб Супраціву г. Мінска" ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня. На ўзламаным сайце "Беларуськалія" быў змешчаны яго зварот. Праз два тыдні, каб "павіншаваць" Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.