Беларускія навукоўцы не вераць амерыканцам, што ў нас няма сланцавага газу


Нагадаем, напярэдадні паведамлялася, што Інфармацыйна-даследчае ўпраўленне Міністэрства энергетыкі ЗША не змясціла Беларусь у лік краін, дзе прысутнічаюць запасы сланцавага газу і нафты. Намеснік гендырэктара "Белгеалогіі" Яраслаў Грыбік перакананы, што такія высновы не могуць быць праўдзівымі.

"Атрымаць звесткі пра запасы карысных выкапняў па рэгіёне можна толькі на падставе вынікаў геалагічных даследаванняў дадзенай тэрыторыі", — цытуе яго словы БЕЛТА. Грыбік адзначыў, што амерыканцам не перадаваліся геалагічныя дадзеныя аб беларускіх нетрах.


Беларускі навуковец нагадвае, што існуюць перспектывы выяўлення запасаў сланцавага газу і сланцавай нафты на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі